У Менску загінуў расейскі спартовец
Расейскі малады спартовец Нікіта Сотскаў загінуў на спаборніцтвах у Ратамцы пад Менскам.
21-гадовы трохборац упаў з каня ў час праходжання дыстанцыі і ўдарыўся галавой у перашкоду. Медыкі ня здолелі яго ўратаваць.
Сотскаў выступаў у спаборніцтвах па трохбор’ю з 2008 году. Ён быў неаднаразовым пераможцам расейскіх і міжнародных спаборніцтваў, у 2015-ым стаў сярэбраным і бронзавым прызёрам чэмпіянату Расеі сярод юніёраў.
Беларускае Радыё Рацыя