У Менску запрацавала адукацыйна-асветніцкая пляцоўка “Тэрыторыя правоў”



10 снежня, у дзень абвяшчэння Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, былі вызначаны лаўрэаты Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў. Па словах старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, гэты дакумент важны для Беларусі, таму што шмат якія яго пастулаты ўсё яшчэ ігнаруюцца ўладамі.

– Сёння мы адзначаем 70-годдзе Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека – гэта ўсеагульны дакумент, важны фактычна для ўсяго свету. Таксама сёння была адкрытая адукацыйна-асветніцкая пляцоўка “Тэрыторыя правоў”. І гэтая пляцоўка будзе прадастаўляцца для правядзення мерапрыемстваў праваабарончага характару.

Лаўрэатамі прэміі сталі Вольга Смалянка з Цэнтру прававой трансфармацыі, а таксама Генадзь Федыніч і Ігар Комлік з Незалежнага прафсаюзу РЭП – у намінацыі “Праваабаронца года”; Ірына Леўшына, галоўны рэдактар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, стала лаўрэатам у намінацыі “Журналіст года. Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” названа лепшай “Праваабарончай кампаніяй года”.

Беларускае Радыё Рацыя