У Менску запусцілі сетку валютных аўтаматаў
БПС-Сбербанк запусціў у Менску сетку банкаматаў з функцыяй абмену валюты. Прылады дазваляюць як набываць, так і здаваць замежную валюту.
Тэрміналы мяняюць валюту па афіцыйным курсе банка. Для гэтага трэба выбраць аперацыю і валюту, пасля чаго – унесці наяўныя. На экране адлюструецца сума ў двух валютах і памер безнаяўнай здачы ў беларускіх рублях. Апошнюю можна, напрыклад, перавесці на картку, папоўніць баланс мабільнага тэлефона або перавесці на дабрачынны рахунак. Пасля гэтага прылада выдае грошы ў патрэбнай валюце. Пры здзяйсненні аперацый банк просіць улічваць мінімальны намінал банкнот.
Шматфункцыянальныя прылады ёсць у цэнтры Менска (аддзяленне на Машэрава, 80), у станцый метро Усход (у «офісе будучыні» на вуліцы П. Мсціслаўца, 13, які нядаўна адчынены) і Малінаўка (офіс на Дзяржынскага, 119). Інавацыйны банкамат таксама ўсталяваны ў нацыянальным аэрапорце, яшчэ адзін – у Кобрыне, у лічбавым офісе БПС-Ашчадбанка ў ГЦ «Палессе».
«Новыя прылады дазваляюць здзяйсняць валютна-абменныя аперацыі ў любы момант, калі ў гэтым узнікне неабходнасць, без прывязкі да графіку працы аддзяленняў банка, – адзначыла выканаўчы дырэктар БПС-Сбербанка Алена Дземідзенка. – У будучыні мы плануем усталяваць такія тэрміналы ў абласных і некаторых раённых цэнтрах».
Камунікацыйнае агенцтва PR Vision