У Менску заспявалі „Народны альбом” разам



Дзень далучэння Заходняй Беларусі да СССР у нашыя дні афіцыйныя ўлады не святкуюць. Аднак у менскай “Арт Сядзібе” яе адзначылі супольным выкананнем “Народнага альбома”.

Гаворыць арганізатар імпрэзы Андрэй Строцаў:

Мы робім ужо другі раз запар. У мінулым годзе рабілі гэта ўпершыню. Спрабуем спець усе песні з праекта “Народны альбом” хорам. Не канцэрт, а як супольнае выкананне. Гэта робім у “Арт Сядзібе”, бо ў папярэднім месцы ўсе папросту не змясціліся. Здаецца, пакуль што ўсё атрымліваецца. У нас гэта было толькі адзін раз, у цудоўнай кавярні «Тры жаўнеры» на станцыі метро «Фрунзенская». І мы прысвяцілі гэту імпрэзу 17 верасня – дню далучэння Заходняй Беларусі да Савецкага Саюза. Гэта тыя самыя падзеі, якія ствараюць “Народны альбом”.

Падобная імпрэза на 17 верасня адбываецца другі год запар. Трэцім месцам яе правядзення, верагодна, стане мястэчка Ракаў пад Менскам – “сталіца” міжваенных кантрабандыстаў, але ўжо без прывязкі да пэўнай даты.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара