У Менску затрымалі 8 анархістаў
У Менску затрымалі 8 анархістаў, пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў. Затрыманні праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Яны сцвярджаюць, што маладыя людзі актыўна ўдзельнічалі ў пратэстах і заклікалі „да арганізацыі масавых беспарадкаў 9 жніўня”. Займаліся вырабам і распаўсюдам улётак.
Затрыманыя — жыхары Менска, Менскай і Берасцейскай абласцей. Ім ад 21 да 33 гадоў. Крымінальную справу пачалі па факце „арганізацыі і актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: sb.by
