У Менску затрымалі актывістку Юлію Міхайлаву
Гэта не першае затрыманне дзяўчыны.
Родныя паведамілі аб затрыманні Юліі і Пятра Міхайлавых — сястры і брата, якія ўдзельнічалі ў пратэстах і грамадскай актыўнасці. У іх хаце праходзіць ператрус.
Юлія Міхайлава да гэтага 4 разы адбывала адміністрацыйныя арышты, агулам правяла на сутках 57 дзён. Дзяўчына шмат гадоў была актывісткай Маладога Фронта.
