У Менску затрымалі аўтара тэлеграм-канала ўзаемадапамогі беларусаў



У Менску затрымалі анархіста Міколу Дзядка, аўтара тэлеграм-канала ўзаемадапамогі беларусаў падчас пандэміі каронавірусу. Пра затрыманне напісалі ў асабістым тэлеграм-канале анархіста. 

Паводле тэлеграм-канала Прававой ініцыятывы, у Савецкім РУУС паведамілі, што Мікалай Дзядок быў затрыманы Маскоўскім РУУС і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Але, як сведчыць тэлеграм-канал, па словах дзяжурных, там яго пакуль няма.