У Менску затрымалі другога супрацоўніка „Белтэлекама” за тыдзень
Сілавікі затрымалі ў Менску супрацоўніка „Белтэлекама” Аляксандра Кліндзюка, паведамляюць праваабаронцы.
30-гадовы мужчына быў затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту пасля выбараў, а таксама за заклікі ў закрытым тэлеграм-чаце прадпрыемства.
На гэтым тыдні гэта ўжо другое затрыманне супрацоўніка „Белтэлекама” за допісы ў закрытым чаце. 5 красавіка стала вядома, што за „насаджэнне пратэсных ідэй і рэпосты з рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі, у карпаратыўным тэлеграм-чаце прадпрыемства” быў затрыманы Алег Каспяровіч.
Беларускае Радыё Рацыя
