Генадзя Вінярскага адпусцілі пад падпіску аб неразгалошванні (абноўлена)
Генадзя Вінярскага адпусцілі пад падпіску аб неразгалошванні. Зараз ён знаходзіцца дома.
Сёння дырэктар прыватнага выдавецтва „Кнігазбор” быў затрыманы супрацоўнікамі АБЭЗ. У яго канфіскавалі мабільны тэлефон і кампутар.
* * *
Сёння, 13 студзеня, у Менску затрымалі Генадзя Вінярскага – кіраўніка аднаго з самых лепшых прыватных выдавецтваў Беларусі “Кнігазбор”.
У Генадзя забралі мабільны тэлефон і кампутар. На сувязь з сябрамі і роднымі ён не выходзіць.
Беларускае Радыё Рацыя