У Менску затрымалі карэспандэнта Украінскага радыё
У Менску затрыманы ўласны карэспандэнт „Украінскага радыё” ў Беларусі Павел Шаройка. Пра гэта паведаміў у „Фэйсбуку” кіраўнік Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны Зураб Аласанія. „Ад афіцыйных адказаў на наш запыт пасольства Беларусі пакуль ўхіляецца”, — напісаў ён.
Затримано собкора UA: Українське Радіо в Беларусі, громадянина України Павла Шаройко.Від офіційних відповідей на наш з…
Posted by Zurab Alasania on Freitag, 17. November 2017
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, журналісту выстаўленае абвінавачанне ў шпіянажы.
У КДБ інфармацыю пра затрыманне Шаройкі не каментуюць. Няма пакуль інфармацыі з гэтай нагоды і ў пасольстве Украіны ў Беларусі. Жонка Шаройкі хутка павінна сустрэцца з прадстаўнікамі Украінскага радыё ў Менску.
Павел Шаройка
Беларускае Радыё Рацыя