У Менску затрымалі хлопцаў, што запалілі жоўта-блакітныя фаеры
Праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што 16 красавіка ў Менску на вуліцы Ложынскай затрымалі двух хлопцаў.
Паведамляецца, што яны запусцілі некалькі салютаў, а потым запалілі жоўта-блакітныя фаеры. Праз некаторы час іх затрымалі сілавікі.
Далейшы лёс хлопцаў пакуль невядомы.