У Менску затрымалі ўдзельнікаў шэсця лекараў у падтрымку студэнтаў
2 лістапада на праспекце Дзяржынскага ў Менску затрымана восем удзельнікаў шэсця лекараў у падтрымку адлічаных студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэта, паведамляе телеграм-канал медработнікаў «Белыя халаты».
Акцыя пачалася ад БДМУ, у ёй удзельнічала некалькі дзясяткаў чалавек. Сярод затрыманых дзве жанчыны.
Беларускае Радыё Рацыя
