У Менску затрымалі ўласніка «Галерэі Ў»
Уласніка «Галерэі Ў» Аляксандра Васілевіча змясцілі ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсціна.
Напярэдадні ён хадзіў у КДБ падаваць заяву, каб былога патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Віктара Бабарыку і яго сына Эдуарда адпусцілі на парукі.
Паводле «The Village Беларусь», да Васілевіча не пускаюць адваката і забаранілі перадачы, спасылаючыся на каронавірус. Калі адбудзецца суд над Васілевічам, невядома.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: budzma.by
