У Менску затрымалі юрысконсульта — яму пагражаюць «крыміналкай»



Арцёму Аляксяёнку 28 гадоў. Ён з Калодзішчаў, гэта пасёлак пад Менскам, каля Уручча.

Мужчына працаваў юрысконсультам у кампаніі «Белспортзабеспячэнне», якая арганізоўвае спартовыя мерапрыемствы і трымае гасцініцу «Спорт» на менскай вуліцы Якуба Коласа.

Зараз, згодна з інфармацыяй ад губазікаўцаў, Арцёму пагражае крымінальная справа за каментары ў тэлеграм-чатах, піша @nashaniva.