У Менску затрыманая Галіна Лагацкая



У Менску пасля суда над журналісткамі Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай затрымалі грамадскую актывістку Галіну Лагацкую, якая прыйшлы ў Фрунзенскі суд падтрымаць журналістак. Пра гэта Радыё Рацыя паведаміла кінапрадзюсарка Вольга Нікалайчык, якой Галіна Лагацкая паспела датэлефанавацца:

– Яна сказала, што ішла дадому з суда над журналісткай Кацярынай Андрэевай і каля ўласнага пад’езда яе затрымалі міліцыянты. Яна жыве ва Уруччы. Адвезлі яе ў Першамайскі РАУС на Бялінскага. Я перажываю, трэба паведаміць праваабаронцам, у СМІ, сацыяльныя сеткі. Каб ёй дапамаглі з перадачамі, з адвакатам. Магчыма, гэта будзе прафілактычная гутарка з ёй.

Але напярэдадні так званага „Усебеларускага народнага сходу” нельга быць упэўненым, што гэта не затрыманне на „суткі”, як практыкуюць улады няпярэдадні важных для сябе падзеяў, – не выключае Вольга Нікалайчык. А паколькі Галіна Лагацкая жыве адна, яе дзеці раз’ехаліся, яна пенсіянерка, то ёй няма каму дапамагчы, сабраць перадачу, дамовіцца з адвакатам. А гэта трэба будзе зрабіць, – кажа Вольга Нікалайчык. 

Беларускае Радыё Рацыя