У Менску затрыманая член прэзідыума БСДП (Грамада) Людміла Волкава
У Менску 22 студзеня затрыманая член прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Людміла Волкава, паведаміў у „Фэйсбуку” старшыня партыі Ігар Барысаў.
„Раніцай да яе ў кватэру з вобшукам прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Канфіскаваны мабільны тэлефон, два ноўтбукі, сцяг БСДП, 50 маленькіх сцяжкоў з сімволікай БСДП. Вядома, што цяпер яе вязуць у міліцыю”, — напісаў палітык.
Барысаў паведаміў БелаПАН, што пакуль невядома, у якое ўпраўленне ўнутраных спраў павезлі Волкаву. Паводле яго слоў, зараз вырашаецца пытанне з адвакатам для аказання члену прэзідыума партыі юрыдычнай дапамогі.
