У Менску затрыманая журналістка Таццяна Бублікава
У Менску на вуліцы Балтыйскай падчас выканання рэдакцыйнага задання затрыманая карэспандэнт інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Таццяна Бублікава.
Яна брала інтэрв’ю ў 21-гадовай Марыі Сафонавай, якую беларускія праваабаронцы прызналі палітзняволенай. Сафонава была затрыманая 7 кастрычніка мінулага года і абвінавачаная па арт. 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). 12 лістапада суд Ленінскага раёна Мінска прыгаварыў яе да двух месяцаў арышту.
Суд прызнаў Сафонаву вінаватай у тым, што 7 кастрычніка яна наносіла фарбай надпісы „Жыве Беларусь” і выявы ў выглядзе бел-чырвона-белага сцяга. Пакаранне яна адбывала з 24 лютага па 21 красавіка.
У Таццяны Бублікавай двое малалетніх дзяцей, яе абавязаны адпусціць на свабоду ў адпаведнасці з КаАП.
Фота: naviny.online