У Менску затрыманы Алесь Лагвінец
У Менску затрыманы былы намеснік старшыні руху „За Cвабоду” Алесь Лагвінец, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.
Яго разам з сынам забралі каля дома і павезлі на сінім мікрааўтобусе з нумарам 93-28 НІ-7. Пазней сына адпусцілі.
На гэты момант тэлефон Лагвінца адключаны. Яго месцазнаходжанне невядомае.
