У Менску затрымалі, а пасля адпусцілі Яўгена Батуру (абноўлена)



Грамадскага актывіста Яўгена Батуру амаль сем гадзін пратрымалі ў Цэнтральным РУУС. Пасля яго адпусцілі без складання пратакола.

* * *

У Каля 10 раніцы міліцыянты прыйшлі да актывіста дамоў і сказалі, што яму трэба праехаць для прафілактычнай гутаркі ў Цэнтральнае РУУС. Яны паводзілі сябе карэктна, пачакалі, пакуль ён збярэцца, сказалі, што браць з сабою нічога не трэба. На пытанне, з якой нагоды будзе гутарка, сказалі, што не ведаюць.

Яўген Батура

Міліцыянты пасадзілі Яўгена Батуру ў шэры бус і павезлі. З таго часу сувязі з ім не было. Пасля абеду жонка Яўгена змагла датэлефанавацца ў РУУС, дзе ёй пацвердзілі, што Батура ў іх, ён затрыманы за нібыта “адміністрацыйнае правапарушэнне”, але за якое менавіта, казаць адмовіліся. Таксама ў РУУСе сказалі, што да суда Яўген паедзе ў ІЧУ.