У Менску затрыманы маладафронтавец Максім Урбановіч



У Менску затрыманы маладафронтавец Максім Урбановіч. Як паведамляе Малады Фронт, Урбановіч быў затрыманы 27 снежня і ўжо асуджаны на 15 сутак арышту.

Падрабязнасці затрымання высвятляюцца. За удзел у акцыях па абароне незалежнасці, якія прайшлі 7 і 8 снежня, ужо некалькі чалавек асуджаныя да сутак – гэта Павел Севярынец, Алесь Чахольскі, Стас Шашок, Леанід Кулакоў, Максім Вінярскі, Яўген Афнагель, Дзяніс Урбановіч, Алена Талстая, Сяргей Ціханоўскі.

Дзясяткі актывістаў былі пакараныя штрафамі.

Фота t.me/mf