У Менску затрыманы вядомы бізнесовец Аляксандр Васілевіч



Затрыманы бізнесовец Аляксандр Васілевіч, які валодае рэкламным агенцтвам Vondel / Hepta, галерэяй сучаснага мастацтва „Ў”, сайтамі kyky.org і The Village Беларусь.

Пра гэта паведаміла яго жонка Надзея Зелянкова, перадае tut.by.

– Афіцыйна затрыманы. У мяне падпіска пра не выдаванні, таму тэлефанаваць мне бессэнсоўна, нічога не магу сказаць. Па мінуламу вопыту арышту: не трэба пытацца, якія навіны ад Сашы, я іх не ведаю. Усім дзякуй і беражыце сябе, – напісала Надзея ў сябе ў Facebook.

Напярэдадні, телеграм-канал „Кулуары KYKY” паведамлялі, што ў офіс рэкламнага агенцтва прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю.

– У выніку частка з іх з’ехала з офіса з Сашам Васілевічам – дырэктарам гэтага агенцтва. Да Сашы ўжо выехала яго адвакат. будзем трымаць вас у курсе, – пісалі у тэлеграм канале.