У Менску затрыманы яшчэ адзін высокапастаўлены чыноўнік



Затрыманы былы намеснік кіраўніка беларускай сталіцы, а апошні час начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкаму Андрэй Дамарацкі. Пра гэта TUT.BY паведамілі тры асобныя крыніцы.

Мабільны тэлефон Дамарацкага больш недаступны. Апошняе яго карыстанне вайберам зафіксаванае было ў аўторак.

У галоўным упраўленні спажывецкага рынку сказалі, што апошні дзень Дамарацкага не было на працы. Па якой прычыне – невядома.

У Следчым камітэце ад каментароў адмовіліся.

Андрэй Дамарацкі да верасня 2017 года займаў пост намесніка старшыні Менскага гарвыканкаму – курыраваў гандаль. Ведамы тым, што адмяніў уласнае рашэнне пазбавіцца ад палатак з садавіной, пасля таго як менчукі сталі выказваць незадавальненне ў інтэрнэце.

У звязку з „аптымізацыяй дзяржапарата” яго пасаду скарацілі, пасля чаго Дамарацкі стаў начальнікам галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкаму. На новай пасадзе Дамарацкі быў актыўным. У ліку іншага задумаў рэканструкцыю гандлёвага цэнтра „Сталіца”, пачаў рэфармаваць сістэму школьнага харчавання, а таксама планаваў змяніць фармат навагодніх кірмашоў ў Менску.

Як вядома, ранейшага начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку сталічнага выканкаму Сяргея Барысевіча ў красавіку 2017 года затрамаў КДБ па падазрэнні ў карупцыі. Суда над ім дагэтуль яшчэ не было.

Беларускае Радыё Рацыя