Прысуды актывістам “Альтэрнатывы”



Па 50 базавых велічыняў (ці дзевяць мільёнаў рублёў) кожнаму – такі прысуд вынес актывістам ініцыятывы “ Альтэрнатыва” – Сяргею Качуру і Уладзіславу Запасаву суд Савецкага раёна Менска.

Як распавёў лідар “Альтэрнатывы”, Алег Корбан, астатніх затрыманых адпусцілі з РАУС-у Савецкага раёну без складання пратаколаў.

На свабоду былі адпушчаная Вольга Бурневіч і Вольга Жураўлёва – без складання пратаколаў. Праз 10 хвілін адпусцілі непаўнагадовага Дзяніса Самсончыка. Таксама быў адпушчаны фотакарэспандэнт Сяргей Гудзілін. А на Сяргея Качура і Уладзіслава Запасава вельмі хутка склалі пратколы і  адвезлі ў Савецкі суд. 

Пяцёра актывісаў “Альтэрнатывы” і фотакарэспандэнт “ Нашай Нівы” былі затрыманыя сёння каля поўдня непадалёк плошчы Якуба Коласа ў Менску. Яны расклейвалі плакаты прымеркаванвыя да Дня Роднай мовы.

* * *

Сярод затрыманых, прэс-сакратар арганізацыі Вольга Бурневіч, а таксама Сяргей Качур, Вольга Жураўлёва і Уладзіслаў Запасаў.

Інцыдэнт здарыўся каля поўдня непадалёк ад плошчы Якуба Коласа. Затрыманыя праводзілі акцыю прымеркаваную да заўтрашняга свята – Дня роднай мовы”.

Падчас затрымання, яны расклейвалі плакаты, у якіх віншавалі беларусаў са святам.

Як распавёў лідэр “Альтэрнатывы” Алег Корбан, двум актывістам ўжо прад’яўленыя абвінавачанні.

На дваіх затрыманых склалі пратаколы, іх абвінавачваюць у “непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы” – то бок міліцыянтам. Хутчэй за ўсё, сёння будзе і суд. Затрыманыя знаходзяцца цяпер у Савецкім РУУС г.Менска. Пяць актывістаў былі затрыманыя, адзін з іх непаўнагадовы. Абвінавачанні прад’яўленыя Сяргею Качуру і Уладзіславу Запасаву. 

Як адзначыў Алег Корбан, яны ўжо звярнуліся да праваабаронцаў за юрыдычнай дапамогай. Цяпер яктывісты „Альтэрнатывы” збіраюцца ў Савецкі РУУС, каб аказаць падтрымку сваім паплечнікам.

2568_n

10649779_889610217757854_7731020206122442707_n

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота facebook.com