У Менску затрыманыя актывісты „Моладзі БНФ”



У Менску супрацоўнікамі міліцыі затрыманыя актывісты „Моладзі БНФ” (моладзевая структура Партыі БНФ) Мікіта Краснакуцкі і Мікалай Логвінаў.

Як паведаміў БелаПАН кіраўнік арганізацыі Юрый Лукашэвіч, затрыманне адбылося каля поўдня, калі маладыя людзі выходзілі з Менскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа БНТУ, дзе яны вучацца. „Яны паспелі напісаць мне, што іх затрымліваюць. Чаму гэта адбылося, пакуль не зразумела, магчыма за тое, што ў пятніцу яны ў Менску раздавалі стужачкі”, – распавёў Лукашэвіч.

Паводле яго інфармацыі, зараз затрыманыя знаходзяцца ў Першамайскім РУУС сталіцы. Тэлефоны ў іх выключаныя.

Фота svaboda.org