У Менску затрыманыя арт-менеджар Аляксандр Багданаў
У Менску быў затрыманы арт-менеджар, заснавальнік і дырэктар культурнага цэнтра „Корпус” Аляксандр Багданаў (вядомы як дыджэй Papa Bo). Разам з ім былі затрыманыя мастак-пастаноўшчык Максім Крук і арганізатар культурных мерапрыемстваў Лізавета Неўмяржыцкая, паведамляюць праваабарончыя тэлеграм-каналы.
У Багданава пры вобыску быў канфіскаваны дыджэйскі пульт.
3 верасня над Багданавым, Круком і Неўмяржыцкай прайшоў суд. Іх абвінавачваюць у захоўванні і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Справа была накіраваная на дапрацоўку. Цяпер усе знаходзяцца ў ЦІП на Акрэсціна.