У Менску затрыманыя былыя тэлевядоўцы



У Менску затрыманыя былыя тэлевядоўцы Дзяніс Дудзінскі і Дзмітрый Кахно. Прычыны затрымання, а таксама, якія сілавыя ведамствы да гэтага спрычыніліся – пакуль невядома, – паведамляе tut.by.

Пра тое, што Дзяніс Дудзінскі затрыманы, tut.by пацвердзіла крыніца. Абставіны здарэння не ўдакладнілі. Што да Дзмітрыя Кахно, то, як піша телеграм-канал «МотолькоПомоги», яго затрымалі, калі ён выходзіў з пад’езда і сядаў у машыну: «Пад’ехаў чорны мікрааўтобус, выбег атрад у поўным абмундзіраванні, маму пакінулі, а Дзмітрыя зацягнулі ў бус». Пацверджанняў з іншых крыніц пакуль няма.

Абодва вядоўцы ў свой час эмацыйна выказаліся ў сацсетках пасля затрыманняў каля крамы Symbal.by, пасля чаго засталіся без працы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: reform.by