У Менску затрыманыя журналісты Аляксандра Квіткевіч і Максім Лаўрэцкі
Затрыманыя і дастаўленыя ва УУС Ленінскага раёна Менска журналісты Аляксандра Квіткевіч (партал tut.by, газета „Новы час”) і Максім Лаўрэцкі (аператар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН), паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Яны працавалі на сённяшнім маршы пенсіянераў у цэнтры Менска.
Напярэдадні па ўсёй краіне падчас акцый памяці Рамана Бандарэнкі было затрымана больш за 20 прадстаўнікоў СМІ. У дачыненні да некаторых складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Фота: baj.by
