У Менску згарэла маршрутнае таксі
У Менску ўвечары 19 кастрычніка згарэла маршрутнае таксі.
Як паведамляе ў „Твітэры” Менскае гарадское ўпраўленне МНС, маршрутнае таксі загарэлася на вуліцы Мірашнічэнкі ў Зялёным Лузе. На месца здарэння выязджалі ратавальнікі. З агнём яны справіліся праз 7 хвілін пасля паступлення паведамлення.
Паводле інфармацыі МНС, пацярпелых няма. Мяркуючы па апублікаваных фатаграфіях, аўтамабіль цалкам выгараў.
Прычыны і акалічнасці ўзгарання высвятляюцца.