У Менску знайшлі скарб залатых манет
У Менску на будпляцоўцы станцыі «Вакзальная» выяўленыя манеты часоў Мікалая II. Прыгаршчу залатых пяцірублевак вынялі з зямлі пры правядзенні работ каля дома №3 у лінейным завулку.
Падчас земляных работ рабочымі УП „Метрабуд” знойдзена было толькі некалькі манет. Часова іх перадалі на захоўванне з адміністрацыю Кастрычніцкага раёна сталіцы. Неўзабаве іх перададуць у Музей гісторыі горада Мінска.
Залатыя манеты наміналам у 5 рублёў чаканіліся ў перыяд з 1897 да 1911 года і хадзілі нароўні з папяровымі грашыма. Як мяркуецца, манеты выраблены з золата 900-й пробы. На аверсе ў цэнтры намаляваны профіль імператара Мікалая II. Рэверс упрыгожаны гербам Расейскай імперыі – двухгаловым арлом са скіпетрам і дзяржавай у кіпцюрах.
