У Менску знікнуць кандуктары
З панядзелка 1-га верасня з грамадскага транспарту Менска знікнуць кандуктары. Да апошняга часу ў стадічных аўтобусах, тралейбусах і трамваях прадавалі білетную прадукцыю каля тысячы чалавек. Усім, хто вырашыў працягнуць працу ў „Менск-трансе”, прапанавалі розныя варыянты працаўладкавання. Кандуктары могуць стаць кантралёрамі або касірамі. Кантрольна-рэвізійная служба прадпрыемства павялічваецца да чатырохсот чалавек. Праблем з набыццём праязных білетаў у жыхароў сталіцы ўзнікнуць не павінна. Пасажыры могуць набыць талоны у кіёсках „Менсктранса” і „Белсаюздрука”, а таксама на пошце, у метро, у крамах і ў кіроўцаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота bnkomi.ru
