У Менску знойдзена цела бізнесмена
У Менску знойдзенае цела беларускага бізнесмена, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі.
(Фота sputnik.ru)
Цела мужчыны 1968 года нараджэння было знойдзена сёння каля чатырох раніцы суседзямі каля дома, дзе ён пражываў. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулы ўпаў з вышыні 10-га паверха. Адна з разгляданых версій здарэння – суіцыд.
„Савецкі (горада Менска) раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці мужчыны. Праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на высвятленне ўсіх абставінаў здарэння. Следчыя апытваюць сваякоў і суседзяў загінулага, прызначана судова-медыцынская экспертыза”, – распавялі ў Следчым камітэце.
