У Менску зноў хапаюць і пераследуюць студэнтаў
Мірная акцыя пратэсту студэнтаў у Менску пачалася з затрыманняў, паведамляе Tut.by.
Паводле парталу, да паўдня студэнты менскіх універсітэтаў сталі падыходзіць да кінатэатру «Кастрычнік» на праспекце Незалежнасці. Яны сталі невялікімі групамі па некалькі дзясяткаў чалавек, некаторыя трымалі бел-чырвона-белыя сцягі. На вуліцы Карла Маркса затрымалі звыш 15 чалавек, якія ішлі ў студэнцкім маршы, піша Onliner.by: «Забіралі ўсіх хлопцаў» У сеціве з’явілася відэа з вуліцы Карла Маркса ў Менску, дзе ішла калона студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыі салідарнасці.
Напярэдадні ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце АМАП затрымаў некалькіх студэнтаў, якія сярод іншых да таго спявалі ў холе ВНУ «Марсэльезу». Праз некалькі гадзін затрыманых выпусцілі. У суботу міністар адукацыі Ігар Карпенка распарадзіўся ўзмацніць кантроль за доступам старонніх асобаў у навучальныя ўстановы.
Студэнткі БДУ, якія сталі сведкамі брутальных затрыманняў на вуліцы Карла Маркса, запісалі відэазварот да кіраўніцтва ўніверсітэту:
Беларускае Радыё Рацыя