У Менску з’явілася вялікае графіці з выявай Ярылы
У Менску працягваецца рэалізацыя стрыт-арт праекта «Urban Myths». Новае графіці ўпрыгожыла будынак жылога дома па вуліцы Рабкораўсакай, 13.
«Дзякуючы праекту горад працягвае пазбаўляцца славы шэрага і антымастацкага і з’явіўся на мапе сусветнага вулічнага мастацтва», – гаворыць кіраўнік праекта Алег Ларычаў:
— Праца іспанскага мастака Дэйха, вядомага сваімі навукова-фантастычнымі, філасофскімі сюжэтамі. Летась ягоная праца трапіла ў топ-25 найлепшых працаў. У Беларусі ён паспрабаваў інтэграваць славянскага бога Ярылу ў свой сусвет, у сваю “кнігу”, якую ён піша на сценах у розных гарадах.
«Прыемна бачыць, што і Менск адкрываецца для мастацкіх эксперыментаў,» — падсумаваў Алег Ларычаў. Мастацкі праект з’яўляецца спробай пераасэнсавання і новай інтэрпрэтацыі беларускай гісторыі і культуры. У мінулым годзе ажно дзве манументальныя працы з Менску трапілі ў дзясятку лепшых прац за месяц паводле версіі «Street-art news».
Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: „Еўрарадыё”