У Менску з’явіліся выявы „зялёных чалавечкаў”
Як мінімум у двух месцах у Менску з’явіліся налепкі „зялёных чалавечкаў” – вайскоўцаў са зброяй і без апазнавальных знакаў. Выявы размешчаны ў групе праекта Signal ў Facebook.
Адна налепка знаходзіцца на вуліцы Кастрычніцкай на плоце недалёка ад кафэ ENZO.
Другая налепка – на трансфарматарнай будцы, размалявалі лясным пейзажам ад Fresh. Гэта месца знаходзіцца каля будынку па Аранскай, 13.
