У Менску з’явіцца новае графіці — 51 горад-кветка
У беларускай сталіцы да II Еўрапейскіх гульняў з’явіцца новае графіці. На знешняй сцяне гаража ў двары на вуліцы Карла Маркса цягам двух тыдняў намалююць 51 горад-кветку.
На гэты момант гатовыя толькі два накіды: Анкара (у цэнтры “кветкі” — мячэць) і Іерусалім з Тэль-Авівам. А злева ўнізе неўзабаве вырасце Баку:
Анкара
Тэль-Авіў (зверху злева), Іерусалім (зверху справа) і пачатак Баку (унізе)
Гарады-кветкі будуць каляровымі.
