У Менску з’явіцца тэалагічная акадэмія
Павольна, але ідзе працэс па пабудове Каталіцкай тэалагічнай акадэміі ў Менску. Пра гэта нашаму карэспандэнту паведаміў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у час нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу, які праходзіць у Гародні:
– На сённяшні дзень ідзе праца толькі па выдзяленні зямлі. Але яна ідзе. Гэта доўгі працэс. Пад ляжачы камень вада не цячэ. Трэба шукаць святароў, але ў Менску іх ужо нямала ёсць, якія маюць навуковыя ступені. Таму можна ўжо распачынаць усе арганізацыйныя справы, але буданак – гэта найважнейшае. Будынак сёння пабудаваць – нялёгкая справа, трэба мець зямлю. І акурат цяпер ідзе працэс выдзялення гэтай зямлі.
Тэалагічная акадэмія імя Святога Яна Паўла ІІ будзе разлічана на святароў і свецкіх вернікаў. Месца размяшчэння Акадэміі вызначана на вуліцы Філімонава, каля Нацыянальнай бібліятэкі.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня