У Менску з’явіцца вуліца Ніла Гілевіча
Таварыства беларускай мовы звярнулася ў Менгарвыканкам з просьбай надаць адной з вуліц Менска імя Ніла Гілевіча.
У атрыманым адказе паведамляецца, што імя Ніла Гілевіча ўключана ў пералік імёнаў знакамітых дзеячаў краіны і будзе ўлічана камісіяй па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак Менска пры прысваенні найменняў састаўным часткам горада.
