У Менску з’явіўся памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў
7 сакавіка ў Менску пачалі ўсталёўваць памятны знак у гонар выбітных беларускіх культурных і дзяржаўных дзеячаў братоў Луцкевічаў. Ён будзе знаходзіцца ў парку Янкі Купалы.
Першы зварот аб усталёўцы памятнага знака ў гонар Антона і Івана Луцкевічаў у Менгарвыканкам паступіў яшчэ ў 2007 годзе. У гэтым годзе ў гарвыканкам таксама звярталіся з просьбай увекавечыць памяць гэтых беларускіх дзеячаў. І зараз мясцовая ўлада пачала ўстаноўку мемарыяла. Яго вырабіў Менскі гарадскі скульптурны камбінат.
Памятны знак знаходзіцца на месцы, дзе жылі Антон і Іван Луцкевічы. У хуткім часе яго адкрыюць афіцыйна.
Браты Луцкевічы стаялі ля вытокаў беларускага нацыянальнага руху ў пачатку 20 стагоддзя. У многім менавіта дзякуючы ім 25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.