У Менску з’явіўся прысвечаны Святлане Алексіевіч стрыт-арт
У Менску з’явіўся стрыт-арт, прысвечаны пісьменніцы Святлане Алексіевіч. Ён месціцца на адным з колішніх завадскіх карпусоў на тусовачнай вуліцы Кастрычніцкая. З’яўленне мурала прымеркавана да выхаду пяцітомніка „Галасы ўтопіі” – сучасных перакладаў пяці асноўных твораў Алексіевіч на беларускую мову.
Аўтар стрыт-арта – вулічны мастак Ігар Стахіевіч (Bazinato) з Маладэчна. У мінулым сезоне на фестывалі „Vulica Brazil” ён добра хайпануў, паставіўшы там жа, на Кастрычніцкай, фігуру „Вялікая істота”, якой мінакі неўзабаве адбілі рукі.
Спадзяемся, што стрыт-арт, на якім Алексіевіч чытае Нобелеўскую лекцыю, напаткае больш удзячны лёс.
Паводле euroradio.fm
Фота: Алег Латушка, Фартуната Латушка
