У Менску з’явіўся Volkswagen з „вышыванкай” на кузаве
5 кастрычніка ў Менску прайшоў першы Дзень вышыванкі, прысвечаны нацыянальнаму арнаменту, які ў гонар гэтага мерапрыемства размяшчалі на адзенні, аксэсуарах і ручных вырабах.
Некаторыя энтузіясты рабілі татуіроўкі з „вышыванкай”. Некаторыя пайшлі яшчэ далей і размясцілі арнамент на аўто. У сетцы з’явіўся фатаздымак Volkswagen Golf з беларускай сімволікай.
Любоў беларусаў да Golf вядомая ўжо даўно, асабліва да другога пакалення мадэлі, якое можна назіраць на дарогах нашай краіны. На думку імпарцёра Volkswagen, размешчаны на капоце Golf арнамент не проста даніна модзе. Гэта ў першую чаргу ўважлівае і беражлівае стаўленне да беларускай культуры і гісторыі. Акрамя таго, гэта свайго кшталту абярэг. Менавіта так вышыванку выкарыстоўвалі нашыя продкі – кожны знак арнамента валодае сваім сэнсам і значэннем.
Нацыянальны ўзор, размешчаны на Golf, узяты з кнігі „Беларускi народныя арнамент” 1955 года. Яна прызначалася для супрацоўнікаў лёгкай прамысловасці Беларусі. У дадзеным выпадку гэта аналаг арнамента „Лапа на дванаццаць растоў”, якая сімвалізуе засеянае поле, параснік, квітнеючыя зямлі і палі, якія абяцаюць багацце і дабрабыт.
Вось такі Golf-беларус атрымаўся. Уладальнік упэўнены, што гэта адзін з самых лепшых трэндаў апошняга часу – правільны, разумны і важны для ўсяго беларускага грамадства. І гэта можа стаць выдатнай традыцыяй.