У Менску з’явяцца праспект Міру і парк Пісьменнікаў
У Менску з’явяцца праспект Міру і парк Пісьменнікаў. Рашэнне Менскага гарадскога савета дэпутатаў № 339 ад 15 верасня апублікавана 29 верасня на Нацыянальным прававым партале.
Так, праектаваныя вуліцы на тэрыторыі эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу „Мінск-Мір” будуць называцца Брацкая і праспект Міра.
Парк паміж вуліцамі Язмінавая, Францыска Скарыны, Філімонава і будынкам Нацыянальнай бібліятэкі будзе называцца парк Пісьменнікаў.
Пастанова набудзе моц 30 верасня.
Фота tut.by
