У межах расследавання «беларускага следу» ў забойстве Паўла Шарамета фігуруюць два сведкі
Колішні міністр унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў заяўляе, што падазраваныя ў забойстве журналіста Паўла Шарамета маглі супрацоўнічаць з СБУ і не ведаць, супраць каго іх выкарыстоўваюць у падрыхтоўцы і арганізацыі злачынства.

Экс-міністр дадаў, што ў расследаванні імавернага «беларускага следу» ў следства ёсць два сведкі. Аднак ён не ўдакладніў прозвішчы гэтых сведкаў. Раней статус сведкі ў гэтай справе атрымаў былы намеснік камандзіра баявой групы «Алмаз» Ігар Макар. Яго дапыталі сёлета ў студзені пасля публікацыі гуказапісу 2012 года, у якім фігуруюць беларускія спецслужбы.
Беларускі, расейскі і ўкраінскі журналіст, выканаўчы дырэктар «Українськой правды», вядоўца радыёстанцыі «Вести» Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня 2016 года ад выбуху машыны ў цэнтры Кіева.
Беларускае Радыё Рацыя
