У Мікашэвічах на дрэве з’явілася выява Маці Божай
Яе заўважылі мясцовыя жыхары на дубе, што расце на старых могілках каля вакзала. Спачатку вобраз быў невыразны, адлюстроўваўся толькі сілуэт Маці Божай. Адна з мясцовых жыхарак расказвае, што з кожным днём абрысы становяцца ўсё больш прыкметнымі.
Як інфармуе media-polesye.by, у горадзе пачаўся сапраўдны ажыятаж. Людзі прыходзяць і прыязджаюць, каб паглядзець на незвычайную з’яву.
Фота media-polesye.by
