У Мікашэвічах працягваецца суд у справе недастачы ў краме



Працягваюцца разбіральніцтвы адносна сітуацыі, якая склалася ў адной з крамаў у мясцовасці Мікашэвічы на Берасцейшчыне. Дырэктар крамы Аляксей Кацуба патрабуе, каб недастачу ў краме пакрылі прадаўцы. Раней ён хацеў, каб 74 мільёны нібыта недастачы пакрыла Алена Дубаносава, а цяпер раскінуў суму на ўсіх прадаўцоў у залежнасці ад стажу працы. Сума Алены зменшылася да 39-ці мільёнаў, – кажа яе муж Леанід Дубаносаў.

– Былая работніца крамы “Красотка 3” Таіса Барташ пагадзілася выплочваць 11 мільёнаў рублёў. Былы работнік Павел Катовіч таксама пагадзіўся выплочваць 17 мільёнаў. А цяперашняя работніца Ніна Халімончык пагадзілася выплочваць 5 мільёнаў. Практычна яны прызналі сваю віну адносна недастачы. Алена Дубаносава не прызнала сваю віну і змагаецца за свае правы.

Леанід Дубаносаў падкрэслівае той факт, што бухгалтарам у краме, з якой звязана канфліктная сітуацыя, з’яўляецца маці дырэктара. Ён называе гэта “сямейным падрадам”. Судовае пасяджэнне ў гэтай справе працягнецца ў траўні.

Беларускае Радыё Рацыя