У Мікашэвічах згарэў дом маладой сям’і
У Мікашэвічах пажарныя не змаглі выратаваць дом і маёмасць маладой сям’і Таболіч.
Маладыя з двухгадовым дзіцём засталіся нанач у бацькоў. Пажар пачаўся з даху а пачатку 3 гадзіны ночы. Суседзі амаль адразу заўважылі полымя і выклікалі пажарных. Але замест 7 хвілін, якіх хапае на дарогу, пажарныя прыехалі праз паўгадзіны, кажа сусед пагарэльцаў Леанід Дубаносаў:
– Мы ўсё чакалі, што хутка прыедуць пажарныя. Ужо ўвесь дах ахапіла полымя, хлеў загарэўся, тады яны прыехалі. З двух бакоў пачалі тушыць. Напор вады быў слабы, бо шлангі дыравыя. Улады нас запэўніваюць, што мы абароненыя, што ў нас парадак. Які парадак, калі пажарныя не могуць патушыць пажар?!
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Паводле Дубаносава, каб не спадзяванне на пажарных, то людзі хоць маёмасць уратавалі б. Згарэла не толькі маёмасць, але і вялікая сума грошай на будматэрыялы. Леанід яшчэ заўважыў, што на дапамогу прыехала машына пажарных за 20 кіламетраў з суседняга раёна, а пажарныя з прадпрыемства “Граніт”, што ў 7 кіламетрах, не здолелі.
Беларускае Радыё Рацыя
