У міліцыю запрашаюць чарговага журналіста – Алеся Леўчука



Чарговы выпадак пераследу журналіста з боку міліцыі адбыўся ў Берасці. Гэтым разам запрашэнне наведаць пастарунак прыйшло да Алеся Леўчука. Карэспандэнт каментуе акалічнасці справы:

– З раніцы мне патэлефанаваў супрацоўнік міліцыі, які прадставіўся ўчастковым Ленінскага РАУС, сказаў, што хацеў бы са мной паразмаўляць. Я спытаў: на якой падставе? Ён сказаў, што супраць мяне заведзеная нейкая адміністрацыўная справа наконт інтэрв’ю, якое я браў 24 лістапада на вуліцы Савецкай.

Журналіст прапанаваў суразмоўцы даслаць афіцыйную позву, каб усё было ў межах закону. Агулам гэта ўжо пяты выпадак цікаўнасці да карэспандэнтаў-фрылансераў у Берасцейскай вобласці з боку ўладаў, – адзначыў кіраўнік мясцовага аддзялення Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Алег Супрунюк.

 Беларускае Радыё Рацыя