У Мінабароны РФ заявілі, што вакцына ад каронавірусу гатовая
Першая расейская вакцына ад каронавіруснай інфекцыі, у стварэнні якой удзельнічалі вайсковыя спецыялісты і навукоўцы з Нацыянальнага даследчага цэнтра імя Гамалеі, гатовая. Пра гэта паведаміў aif.ru першы намеснік міністра абароны РФ Руслан Цалікаў.
«Канчатковыя ацэнкі вынікаў выпрабаванняў ужо зробленыя. На момант выпіскі ўсе без выключэння добраахвотнікі, атрымаўшы імунітэт ад каронавірусу, адчувалі сябе нармальна», – паведаміў Цалікаў выданню.
Расея знаходзіцца на 4 месцы па колькасці інфікаваных каронавірусам (777 468 чалавек, паводле Сусветнай метрыкі). Ад каронавірусу ў краіне памерлі 12 427 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя