У Менску пабіты тэмпературны рэкорд 101-гадовай даўніны
Тэмпературны рэкорд дня 101-гадовай даўніны пабіты ў Менску 30 мая.
Слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 29,4 градуса. Ранейшы максімум складаў 28,8 градуса (30 мая 1917 года).
Абнавіліся рэкорды ў трох абласных цэнтрах: Віцебску — 28 (было 27,6 у 1995 годзе), Магілёве — 29,8 (28,2 у 2007 годзе) і Гародні — таксама 29,8 (28,6 у 1963 годзе).
Найбольш цёпла было ў Берасці — 31,3 градуса, аднак у гэтым горадзе рэкорд вытрымаў (31,6 у 2005 годзе). Максімум дня для ўсёй тэрыторыі краіны складае 32,7 градуса вышэй за нуль (у 1979 годзе на метэастанцыі ў Бярэзінскім запаведніку).
Паўза паміж новымі тэмпературнымі рэкордамі доўжылася менш як чатыры тыдні. З 30 красавіка па 5 мая яны ўсталёўваліся штодня.
(Выкарыстаныя аператыўная карта тэмператур і архіў назіранняў Белгідрамета на рэсурсе meteoinfo.by.) БелаПАН