У мінулым годзе без апекі бацькоў засталіся каля 2 тысяч беларускіх дзяцей



Як паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Менску галоўная спецыялістка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы Міністэрства адукацыі Алена Сімакова, гэта самы нізкі паказчык сіроцтва за апошнія больш як 10 гадоў.

Напрыклад, у 2018 годзе такіх дзяцей было 2.324, а ў 2008-м  — 3.937.

– Па выніках 2019 года засталося без апекі бацькоў крыху больш за дзве тысячы дзяцей. Гэта найменьшая колькасць за апошнія больш чым дзесяць гадоў. У тым ліку, 1200 дзяцей – гэта дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў у сувязі з пазбаўленнем бацькоўскіх правоў. Дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, маюць магчымасць сёння выхоўвацца ў замяшчальных сем’ях. Штогод больш за палову дзяцей, што засталіся без апекі, уладкоўваюцца ў сем’і родных.

Паводле чыноўніцы, новую сям’ю знаходзіць 83% дзяцей. На канец мінулага года ў Беларусі пражывала 19.434 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. 

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя