У МУС налічылі 18 тысяч выпадкаў разгалошвання персанальных звестак міліцыянераў



У МУС заявілі пра больш за 18 тысяч выпадкаў разгалошвання персанальных звестак міліцыянтаў за пяць месяцаў пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС налічыла 225 пагроз, 382 абразы і 92 выпадкі паклёпу ў адносінах сілавікоў. У дачыненні да людзей, якія пісалі абразы і разгалошвалі асабістыя звесткі сілавікоў, распачалі 332 крымінальныя справы. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 127 чалавек. Ініцыятыва BYPOL у сваю чаргу апублікавала спіс амапаўцаў, узнагароджаных за разгон пратэстаў.

У той жа час у МУС ніяк не тлумачаць гэтую хвалю незадавальнення людзей дзеяннямі міліцыі. Таксама варта адзначыць, што дагэтуль не распачата ніводнай справы ў дачыненні міліцыянтаў за перавышэнне службовых паўнамоцтваў падчас разгонаў мірных акцый пратэсту.

Беларускае Радыё Рацыя